Главная » Горячие новости » ВНИМАНИЕ!!! СРОЧНО!!! НАБОР ДЕТЕЙ В ИНКЛЮЗИВНЫЕ ТВОРЧЕСКИЕ МАСТЕРСКИЕ!

Вниманию родителей детей с инвалидностью представляем информацию о возможности принять участие в инклюзивных творческих мастерских, организованных педагогами «Галереи У». Занятия проходят в помещении, доступном для людей с инвалидностью.

бел худож 2

Творческая мастерская под названием  «Белорусские художники XX века» начинается с 11 сентября 2016 года. В структуру занятия входит обсуждение творчества белорусских художников, практические задания. Занятия проходят каждое воскресенье, время занятий уточняйте. Звоните нам:

+375297092798

+375447072909

шагал

 

 

 

 

 

 

бел.худож 3

 

Дополнительная информация:

Дзіцячыя творчыя майстэрні – штотыднёвыя заняткі

 ў галерэі сучаснага мастацтва Ў.

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” – гэта актыўная арт-пляцоўка, творчая супольнасць вакол сучаснага беларускага мастацтва, вядомая далёка за межамі Мінска. Галерэя “Ў” выконвае сваю асабістую функцыю ў дачыненні да сучаснай беларускай культуры:  рэпрэзентацыі творчых прац беларускіх мастакоў і дызайнераў, падтрымкі маладых і ўжо вядомых аўтараў, прасоўвання сучаснай беларускай літаратуры і беларускай мовы.

Арганізацыя адукацыйных праграм, круглых сталоў, дыскусій, майстар-класаў, лекцый, семінараў, сустрэч з выбітнымі прадстаўнікамі сучаснай арт-крытыкі – прыярытэтны кірунак дзейнасці Галерэі “Ў”. Усё гэта дапамагае стварыць актыўную камунікацыйную пляцоўку, прызначаную для ўзаемадзеяння гледачоў, мастакоў, куратараў, арт-менеджараў, крытыкаў і даследчыкаў.

Галерэя “Ў” – гэта простора творчай і інтэлектуальнай Беларусі, вольная пляцоўка для лакальнага і міжнароднага культурніцкага дыялогу, якая спрыяе фармаванню актуальнага разумення выбітнай ролі культуры і мастацтва ў сучасным грамадстве.

 

“Дзіцячыя творчыя майстэрні” –   праект Галерэі “Ў”, створаны для дзетак ад 7 да 12 гадоў, асноўная мэта якога – раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення малога чалавека праз навучанне розным мастацкім тэхнікам, знаёмства з гісторыяй мастацтва, а таксама з сапраўднымі мастакамі, куратарамі, мастацтвазнаўцамі, дызайнерамі, пісьменнікамі, паэтамі ды музыкамі.

Пераймаючы досвед сучасных метадаў навучання і развіцця дзяцей, мы жадаем дапамагчы вашым дзецям атрымаць базісныя веды пра сучаснае мастацтва, арыентавацца ў стылях, даведацца больш пра  гісторыю сучаснага мастацтва, яго метады ды стварыць сваё ўласнае меркаванне, выбудаваць сваю пазіцыю. Без навязвання распаўсюджаных стэрэатыпаў і фіксацыі канкрэтных ведаў — развіцце аналізу і асабістых высноў. Цікавасць да самой праявы мастацтва як з’явы і ўпэўненнасць ў неабходнасці творчасці як сродку самарэалізацыі – гэта тое, да чаго мы імкнемся ў нашым праекце.

Источник http://ygallery.by/projects/majsterni/