Галоўная » Навіны » На гэтым тыдні па ўсёй краіне будуць працаваць бясплатныя юркансультацыі

Усе кліенты, што маюць інваліднасць (інваліды 1,2 і 3 груп, а таксама бацькі, якія выхоўваюць дзіця з псіхафізічнымі асаблівасцямі, у тым ліку з інваліднасцю), могуць бясплатна звярнуцца па дапамогу да юрыста. Такая ідэя ініцыяваная супрацоўнікамі Офіса па правах людзей з інваліднасцю ў рамках Тыдня Даступнасці 2014 і падтрымана Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў ў другі раз.

Не даюць дадатковы адпачынак на працы? Не можаце працаўладкавацца з-за інваліднасці? Не можаце «дамовіцца» па пытаннях даступнасці? Адказы на любыя прававыя пытанні вам дадуць спецыялісты.

Кансультацыі будуць праводзіцца бясплатна ва ўсіх адвакацкіх канторах згодна з раскладам :

– Мінск – чэрвень 4 чэрвеня;

– Брэсцкая вобласць – 4 чэрвеня;

– Гомельская вобласць – 4 чэрвеня;

– Мінская вобласць – 5 чэрвеня;

– Магілёўская вобласць – 5 чэрвеня;

– Гродзенская вобласць – 5 чэрвеня;

– Віцебская вобласць – 2-6 чэрвеня.

З 2 па 6 чэрвеня грамадская прыёмная Офіса па правах людзей з інваліднасцю будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Свае пытанні вы можаце задаць па тэлефонах +37517 2560829, + 375 44 5902 420 (velcom), +375 25 5492949 (life) ці асабіста ў буднія дні па адрасе г. Мінск, вул. Варанянскага, дом 50, корпус 4, офіс 101.