Галоўная » Дзейнасць » Вандроўкі і адпачынак

Мы падарожнічаем па тэрыторыі Беларусі і за яе межамі. Шукаем и распрацоўваем маршруты, даступныя для інвалідаў-калясачнікаў, і месцы, прыстасаваныя для адпачынку людзей з інваліднасцю. Адзін з іх – «Зялёны маршрут» у зоне адпачынку «Дразды». Тут намі была зроблена карта сцежак, пляцовак для пікнікоў, устаноў грамадскага харчавання і месцаў агульнага карыстання, адаптаваных для людзей у інвалідных калясках, а таксама знойдзены зручныя падыходы да вадаёма для купання і рыбалкі.

З мэтай аздараўлення і ўз’яднання з прыродай выязжаем на конныя шпацыры ў конную сядзібу «Абрыцкая слабада».

Дзякуючы турыстычнай кампаніі «Wellness Travel» адбылася сустрэча нашых дзяцей-інвалідаў з Дзедам Марозам у Белавежскай пушчы. Таксама з фірмай «Wellness Travel» магчыма ажыццявіць лячэбныя і рэабілітацыйныя туры.

У гэтым годзе па ініцыятыве  Алены Карпека і Таццяны Лапко мы адкрываем новы кірунак у паратурызме – фітнэс-прагулкі. Падчас стварэння «зялёных маршрутаў» мы задумаліся над пытаннем, як зрабіць гэтыя мерапрыемствы не толькі пазнавальнымi, але і карыснымі для здароўя. Так нарадзілася ідэя фітнэс-прагулак. На такіх прагулках людзі, якія маюць інваліднасць, могуць атрымаць інфармацыю аб здаровым ладзе жыцця, аб правільным харчаванні, аб аптымальнай рухальнай актыўнасці непасрэдна для кожнага ўдзельніка (індывідуальная фітнэс-праграма). Акрамя кансультацый на прагулках выкарыстоўваюцца розныя віды фізічных практыкаванняў, рухавыя гульні, элементы ёгі, пілатэс і комплекс дыхальных практыкаванняў па сістэме «Body-flex». Заняткі праводзяць: кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры фізічнай рэабілітацыі БДУФК Ірына Якімец і кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры ЛФК БДУФК Алена Серкульская. Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у фітнэс-прагулках.