Галоўная » Матэрыялы на тэму "Мастацтва"

Мастацкая студыя

Праводзім заняткі па малюнку, жывапісу, лепцы, гісторыі мастацтва. Знаходзім індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці ў залежнасці ад тыпу інваліднасці. Арганізоўваем выставы лепшых работ нашых навучэнцаў, сустрэчы з беларускімі мастакамі. Работа ў студыі развівае творчае і прасторавае мысленне, дробную маторыку,  раскрые творчыя здольнасці дзіцяці.Працягваецца набор у гурток малявання для дзяцей-інвалідаў. Заняткі будуць праходзіць па нядзелях у цэнтры рэабілітацыі […]

Танцавальная тэатр-студыя «Мандарын»

Танцавальная тэатр-студыя «Мандарын» дзейнічае з  2000 года. У нас займаюцца дзеці з рухальнымі парушэннямі і асаблівасцямі інтэлектуальнага развіцця, а таксама іх родныя. Займаемся рознымі напрамками танца: народнымі, лацінаамерыканскімі, бальнымі, сучаснымі. З 2006 года ставім мюзіклы, дзе размаўляюць няшмат – больш танчаць ды спяваюць. Тэатр спрыяе развіццю творчых здольнасцяў, фізічных якасцяў, псіхалагічнай устойлівасці, набыццю камунікатыўных навыкаў. Дзякуючы […]

Міжнародны фестываль асаблівых тэатраў «Непратаптаны шлях»

Дзявяты міжнародны фестываль асаблівых тэатраў адбыўся 11-12 мая 2013 года на сцэне Брэстскага акадэмічнага тэатра драмы. У форуме прымалі ўдзел 9 калектываў: чатыры з Беларусі, па два з Расіі ды Украіны ды адзін з Польшчы. Тэмай фестывалю стаў «Свет лялек». Былі прадстаўлены…