Галоўная » Матэрыялы на тэму "Культурная"

Феерыя

Найбольш значным дасягненнем танцавальнай студыі «Мандарын» з’яўляецца тое, што наша выхаванка, Крысціна Сульжыцкая, цяпер танцуе разам са здаровымі дзецьмі ў адным з лепшых танцавальных калектываў Беларусі — шоў-балеце «Феерыя»…

Форум дзіцячых ініцыятыў 2013

Цудоўнае дзіцячае свята адбылося ў горадзе Мінску 4 і 5 снежня 2013 года. Мінскія школы №25 і №9 цёпла прынялі ў сваіх сцянах гасцей і ўдзельнікаў Форума дзіцячых ініцыятыў. У Форуме таксама прынялі ўдзел школы з інклюзіўным навучаннем №15, №22, №24, №30, №55, №83, №91, №130, №153…

Форум дзіцячых ініцыятыў

Наш праект накіраваны на стварэнне умоў для супольнай дзейнасці дзяцей і заснаваны на прынцыпах інклюзіі.

Форум дзіцячых ініцыятыў – гэта конкурс па розных накірунках: танцы, спевы, маляванне, фатаграфія, спорт. Галоўная ўмова ўсіх мерапрыемстваў – супольная работа здаровых дзяцей і дзяцей з інваліднасцю

Мір

Старажытная архітэктура ды маляўнічыя восеньскія абшары – гэта дабрачынная акцыя, падарунак людзям з інваліднасцю ад кампаніі «Wellness Travel». 17 кастрычніка мы наведалі Мірскі замак, выдатны ўзор абарончага дойлідства XVI стагоддзя, з аглядам усіх экспазіцый…

Залаты медаль чэмпіянату Рэспублікі Беларусь

У 2011 годзе адбыўся чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па танцах на калясках. Чэмпіянат быў адкрыты, у ім прымалі ўдзел каманды з Беларусі, Украіны і Расіі. Выканаўшы вальс «Волшебная сила любви», «Балеро» Равэля і «Польку Беларускую», танцавальная тэатр-студыя «Мандарын» заваявала…

Бронзавы медаль чэмпіянату Еўразіі па танцах на калясках

У 2007 годзе на міжнародным чэмпіянаце за кубак Еўразіі, які праходзіў у Санкт-Петярбурзе, танцавальная студыя «Мандарын» заваявала бронзовы медаль у спаборніцтве сярод ансамбляў. У чэмпіянаце прымалі ўдзел каманды з Расіі, Украіны, Беларусі, Польшчы, Галандыі, Нарвегіі, Ізраіля…