Галоўная » Гарачыя навіны » Першае дзіцячае інтэграцыйнае спартыўнае свята «Пагуляем разам!»

Першае дзіцячае інтэграцыйнае спартыўнае свята «Пагуляем разам!» адбылася ў Мінску 11 чэрвеня 2014 года.

На свята прыехалі дзеці з з Івянецкага дома-інтэрната. Удзельнікі танцавальнай студыі «Мандарын» падарылі ім спецыяльныя каляскі для заняткаў танцамі.

Дзеці гулялі ў новус, адаптыўныя настольныя гульні, малы і вялікі теніс з трэнерам, кандыдатам у майстры спорту Валерыяй Філяевай, танцавалі зумбу з інструктарам па аздараўленчым фітнэсе Таццянай Светлаковай.


Свята праходзіла ў рамках «Тыдня даступнасці», яго арганізатарам выступіў «Асаблівы свет» у партнёрстве са спартыўна-рэабілітацыйным комплексам «Эгалітэ» і дзяржаўнай установай адукацыі сярэдняй школай № 25 г. Мінска.

Усім вялікі дзякуй за дапамогу ў арганізацыі свята і актыўны ўдзел!