Галоўная » Навіны » Міжнародны фестываль асаблівых тэатраў «Непратаптаны шлях»

Чароўная кветкаДзявяты міжнародны фестываль асаблівых тэатраў адбыўся 11-12 мая 2013 года на сцэне Брэстскага акадэмічнага тэатра драмы. У форуме прымалі ўдзел 9 калектываў: чатыры з Беларусі, па два з Расіі ды Украіны ды адзін з Польшчы. Тэмай фестывалю стаў «Свет лялек». Былі прадстаўлены наступныя пастаноўкі: «Сердечная мускулатура» («Жалейка», Брэст), «Как царь Горох дочку Тыкву замуж выдавал» («Фантазёры», пасёлак Юголін, Беларусь), «Чароўная кветка» («Мандарын», Мінск,), «Соломон и пчела» («Радуга», Мінск), «Страсти по мухе» («Паростки», Кіеў, Украіна), «Свеча Надежды» («ТАМИ», Луцк, Украіна), «Наш Маршак» («Радость моя», Сыктыўкар, Рэспубліка Комі, Расія), «Кукла» («Теремок», Санкт-Пецярбург, Расія), «Повесть старой мельницы» («Усмех», Кельце, Польшча).

На фестывалі наш танцавальны тэатр «Мандарын» выступіў з мюзіклам «Чароўная кветка». Сцэнар спектакля напісаны Наталляй Рыжовай .

Ролі выконвалі:

Дзяўчынка Соня — Соня Празнова

Бабуля — Юля Рыжова

Лялька — Крысціна Сульжыцкая

Мядзведзік — Раман Рыжоў

Настаўніца — Анжаліка Даніловіч

Хлопчык — Ігар Маслоўскі

Танцорка — Ульяна Салавей

Калектыў «Мандарын» удзельнічае ў фестывалі ўжо ў трэці раз. У 2010 годзе мы прадставілі мініяцюру «Волшебная сила любви», у 2011 годзе – спектакль «Буратино и его друзья». У 2013 годзе з мюзіклам «Чароўная кветка» мы ўпершыню сталі лаўрэатамі фестывалю. Віншуем юных артыстаў!