Галоўная » Гарачыя навіны » Minsk Social Dance Club

Пасярод летняга гарадскога зацішша адбылася знакавая падзея — адкрыццё інклюзіўнага танцавальнага клуба Minsk Social Dance Club. Тут сустракаюцца ўсе, хто любіць танцаваць, знаёміцца і весела бавіць час. Майстар-класы праводзіць трохразовая чэмпіёнка свету, двухразовая чэмпіёнка Еўропы і шматразовая чэмпіёнка Беларусі па спартыўных танцах на калясках Алена Серкульская. Minsk Social Dance Club – гэта сумесны праект грамадскага аб’яднання «Асаблівы свет» і стваральнікаў праграмы «Мівія».

Minsk Social Dance Club – гэта клуб для сустрэч, для людзей з рознымі фізічнымі магчымасцямі. Клубная форма прадугледжвае не толькі танцы, але і размовы падчас кава-паўзаў.

Social Dance – гэта танцы, набліжаныя да людзей. Тут мы развучваем базавыя элементы танца, але пара можа і сама прадумваць танец. Калі ў Вас няма пары, прыходзьце з мамай, братам, сястрой. Займаючыся ў Minsk Social Dance Club, вы будзеце ўпэўнена адчуваць сябе нават у самым модным начным клубе.

Сваімі ўражаннямі дзеліцца адзін з удзельнікаў нашага клуба: «Гэта вельмі цікава. У танцы і сам сябе пазнаеш, і пазнаеш магчымасці партнёра. Рукі настолькі перадаюць унутраны свет! Бярэш за руку – і пазнаеш іншага чалавека … »

Мы запрашаем усіх ахвочых танцаваць з намі па нядзелях у 11 гадзін раніцы па адрасе вул. Варанянскага 50, к. 4. Даведкі па тэлефонах: +375(29)7092798 МТС, +375(44)7072909 Велком.

Дарагія сябры, для тых, хто прапусціў наш другі занятак, мы выкладваем некалькі парад і кароткі відэаагляд, якія дапамогуць вам падрыхтавацца да нашага наступнага занятку:

  • Танец – гэта рух вачэй, рух душы, рухі рук дапаўняюць танец, інакш атрымаецца фізкультура
  • Танчым не для сябе, а для кагосьці, вачыма выхопліваем гледача
  • Не адбіваем рытм галавой (так робяць куры) – танчым рукамі, плячыма
  • Рухі рук павінны быць плаўнымі
  • Вельмі важна рухаць рукамі ў рытме з каляскай
  • Заўсёды кантралюем бакавым зрокам, што робіць партнёр


Занятак №3. Развучваем базавыя элементы.

Паварот на 45º

Поворот на 90º