Галоўная » Хто мы такія

Мы аб’яднаныя агульнай ідэяй дапамагчы людзям з інваліднасцю ў рэабілітацыі, сацыяльнай адаптацыі і паўнацэннай інтэграцыі ў жыццё грамадства.

Наша місія: фарміраванне актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыі ў людзей з інваліднасцю і членаў іх сем’яў.

Мы дапамагаем пераадолець псіхалагічныя і фізічныя бар’еры паміж інваліднасцю і самарэалізацыяй, запатрабаванасцю, поспехам. У аснове працы нашага аб’яднання пакладзены ўзаемадапамога і падтрымка. Разам мы абмяркоўваем і вырашаем праблемы, дапамагаем узнавіцца, зноў знайсці сілы і рэалізаваць сябе ў чымсьці новым.

Наша мэта: выкараненне стыгматызацыі і дыскрымінацыі людзей, якія жывуць з інваліднасцю, у грамадстве.

Нашай працай, нашым поспехам і нашымі перамогамі мы даем натхненне ды пазітыўны прыклад ўсім людзям.

НАША КАМАНДА

Алена Серкульская

Алена Серкульская 

Дацэнт кафедры лячэбнай фізічнай культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, кандыдат педагагічных навук, чэмпіёнка свету і Еўропы па танцах на калясках, ініцыятарка і кіраўніца ГАІ «Асаблівы свет».

Вобласць прафесійных і асабістых інтарэсаў: фізічная культура, спорт і турызм для людзей з інваліднасцю, арганізацыя і правядзенне масавых культурных і спартыўных мерапрыемстваў, у якіх прымаюць удзел людзі з інваліднасцю, развіццё грамадскіх ініцыятыў, прасоўванне інтарэсаў людзей, якія жывуць з інваліднасцю.

Таццяна Лапко 

Адукацыя: гуманітарны факультэт Беларускага дзяржаўнага факультэту, кваліфікацыя: сацыяльны работнік-псіхолаг.

Вобласць прафесійных і асабістых інтарэсаў: сацыяльная работа, розныя віды рэабілітацыі, псіхалогія групы, развіццё грамадскіх ініцыятыў, псіхалогія рэкламы, сацыяльная анімаця, разнастайныя навучальныя тэхналогіі, ролевыя гульні, партызанскі і гульнявы маркетынг і інш. У 2004 годзе правяла анкетаванне сярод людзей з інваліднасцю ў Беларусі (200 чалавек) з мэтай вызначыць, якая колькасць з іх жадае атрымаць дадатковую адукацыю, і прадставіць ім інфармацыю аб магчымасцях навучання ў вышэйшых навучальных установах Беларусі і на навучальных курсах.

Алена Карпека

Нарадзілася ў сям’і  вайсковых афіцераў. У дзяцінстве займалася музыкай і парашутным спортам. Скончыла музычную школу па класу фартэп’яна ў г.Чыта, Расія. Скончыла Мазырскае медычнае вучылішча, атрымала спецыяльнасць «фельчар». Адслужыла два гады ў арміі, атрымала званне «малодшы сяржант вайскова-медычнай службы запасу». Скончылала Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, дэфекталагічны факультэт, спецыяльнасць «лагапед-алігафрэнапедагог». Вучылася завочна і с першага курсу працавала ў сацыяльнай сферы: у Цэнтры ранняга ўмяшання, у Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. З 2008 году з’яўляецца загадчыцай Тэрытарыяльнага цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёну. Вучылася ў Рэспубліканскім інстытуце павышэння кваліфікацыі сацыяльных работнікаў на факультэце «Кіраванне ў сацыяльнай рабоце».

Прафесійныя і асабістыя інтарэсы: Каністэрапія. Кіраўнік праекту «Нашы гадаванцы», накіраванага на сацыяльную адаптацыю дзяцей і маладых людзей, якія жывуць з інваліднасцю, праз дачыненні з сабакамі. Удзельніца трох міжнародных праектаў па сацыяльным развіцці, абароне правоў і магчымасці працаўладкавання людзей з інваліднасцю.

Андрэй Банух

Скончыў з адзнакай Мінскі каледж лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці тэхнік-механік. У 2005 арганізаваў курсы камп’ютарнай вёрсткі, графікі і дызайну для людзей з інваліднасцю на базе Беларускага інстытута павышэння кваліфікацыі. З’яўляецца членам Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў з 2006 года; у 2012 годзе стварыў камісію па маніторынгу безбар’ернага асяроддзя і стаў яе старшынёй. З 2011 года з’яўляецца членам Беларускага таварыства інвалідаў, з красавіка 2012 – членам праўлення мінскага адзялення Беларускага таварыства інвалідаў, адказным за кантроль па стварэнні безбар’ернага асяроддзя. Аказвае дапамогу ў стварэнні безбар’ернага асяроддзя ў г. Мінску, займаецца абаронай інтарэсаў людзей з парушэннямі апорна-рухальнага апарата.

«Больш за ўсё мяне хвалюе пасіўнасць людзей, якія жывуць з інваліднасцю, раз’яднанасць, неразуменне многіх рэчаў і нізкі ўзровень ведаў», – кажа Андрэй.

Ірына Якімец

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры фізічнай рэабілітацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Яўген Марозаў 

Навучаўся ў вучылішчы па спецыяльнасці «Майстар аздабленчых работ», скончыць не паспеў, таму што атрымаў інваліднасць. Знаходзячыся ў калясцы, прайшоў курсы ПЭВМ, атрымаў спецыяльнасць «Аператар ПЭВМ» (дасведчаны ў камп’ютарнай верстцы, графіцы і дызайне). Кіраўнік спартыўнай секцыі па марскому більярду «Новус».

«Удзельнічаю ў турнірах, дапамагаю развіваць у нашай Рэспубліцы гэты, для нас новы, від спорту. Імкнуся весці актыўны, здаровы лад жыцця!»

Кацярына Кашынская  

Адукацыя: медыка-прафілактычны факультэт Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту.Стваральнік сайта asablivysviet.org.by (osobymir.org.by).

Вобласць прафесійных і асабістых інтарэсаў: інклюзіўная адукацыя ў Рэспубліке Беларусь.

Вольга і Крысціна Сульжыцкія 

Яўген Сухадольскі

Фёдараў Аляксандр

Віталій Зяневіч 

Дзмітры Шаплыка

Людміла Касяк

Наталля, Юля і Рома Рыжовы

Святлана і Ігар Маслоўскія

Таццяна і Сафія Празновы

Наталля і Анжэліка Даніловічы