Галоўная » Што мы робім

Мы няспынна працуем над стварэннем неабходных умоў для псіхалагічнага і фізічнага аднаўлення людзей з інваліднасцю і прапануем наступныя накірункі:

Форум дзіцячых ініцыятыў

На дзіцячым малюнку хлопчык і дзяўчынка на інваліднай калясцы трымаюць адно аднога за руку, побач з імі два іхныя сабакі; усе яны гляздяць на усход сонца

Форум дзіцячых ініцыятыў накіраваны на ўключэнне дзяцей з інваліднасцю ў пазашкольную ды пазакласную работу, што дапаможа ім раскрыць свае таленты і адаптавацца ў жыцці, знайсці сяброў і стаць упэўненымі ва ўласных сілах…

даведайцеся болей

Курсы асобаснага росту

Дзеці працуюць над групавым заданнем

Курсы накіраваныя на самаўдасканаленне. Яны спрыяюць умацаванню адносін з сям’ёй, роднымі, сябрамі, развіццю камунікатыўных якасцяў, ствараюць разуменне таго,  як змяніць сваё жыццё, як стаць сапраўдным лідэрам…

даведайцеся болей

Танцавальная тэатр-студыя «Мандарын»

Чацьвёра дзяцей у беларускіх нацыянальных касцюмах

Студыя створана дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, з асаблівасцямі інтэлектуальнага развіцця. Займаемся рознымі напрамкамі танца: народнымі, лаціна-амерыканскімі, сучаснымі. Ставім мюзіклы. Шмат гастралюем па Беларусі і за мяжой…

даведайцеся болей

Мастацкая студыя

Хлопчык за мальбертам з пэндзлікам у руце, побач з ім настаўніца

Праводзім заняткі па малюнку, жывапісу, лепцы. Знаходзім індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці ў залежнасці ад тыпу інваліднасці.  Арганізуем выставы лепшых работ нашых навучэнцаў, сустрэчы з беларускімі мастакамі…

даведайцеся болей

Спорт

Аляксандар Фёдараў и Вольга Нікіціна гуляюць партыю ў новус

У партнёрстве са спартыўна-рэабілітацыйным комплексам «Эгалітэ» ды тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага і Першамайскага раёнаў праводзім трэніроўкі і турніры па новусе (марскім більярдзе)…

даведайцеся болей

Вандроўкі і адпачынак

Хлопчык вярхом на кані

Мы падарожнічаем па тэрыторыі Беларусі і за яе межамі. Шукаем і распрацоўваем маршруты, даступныя для інвалідаў-калясачнікаў, і месцы, поўнасцю прыстасаваныя для адпачынку людзей з інваліднасцю. Выязджаем на конныя шпацыры…

даведайцеся болей