Галоўная » Дасягненні » Залаты медаль чэмпіянату Рэспублікі Беларусь

У 2011 годзе адбыўся чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па танцах на калясках. Чэмпіянат быў адкрыты, у ім прымалі ўдзел каманды з Беларусі, Украіны і Расіі. Выканаўшы вальс «Волшебная сила любви», «Балеро» Равэля і «Польку Беларускую», танцавальная тэатр-студыя «Мандарын» заваявала залаты медаль у спаборніцтвах сярод ансамбляў.

Нашы пераможцы: Вольга і Крысціна Сульжыцкія, Наталля і Юлія Рыжовы, Вікторыя і Надзея Нянюхіны, Святлана і Ігар  Маслоўскія.