Галоўная » Навіны » Форум дзіцячых ініцыятыў 2013

Цудоўнае дзіцячае свята адбылося ў горадзе Мінску 4 і 5 снежня 2013 года. Мінскія школы №25 і №9 цёпла прынялі ў сваіх сцянах гасцей і ўдзельнікаў Форума дзіцячых ініцыятыў. У Форуме таксама прынялі ўдзел школы з інклюзіўным навучаннем  №15, №22, №24,  №30, №55, №83, №91, №130, №153 і №177.

Першы дзень фінальных мерапрыемстваў Форума стартаваў з фотавыставы ды феерычнага спартыўнага мерапрыемства. Камандныя спаборніцтвы па гандболе, стрытболе, боўлінгу, гульне «Алімпійскія кольцы», дартсе, віктарына, трэніроўкі па вялікім ды настольным тэнісе і марскім більярдзе, клоўны «Фанні ноўз», парашут з паветранымі шарамі ды бясконцая весялосць зрабілі свята сапраўды незабыўным, насычаным і яркім. Другі дзень фінальных мерапрыемстваў быў прадстаўлены канцэртам дзіцячых тацнавальных калектываў і музычных нумароў ды мастацкай выставай.

Уразілі не толькі яскравыя дзіцячыя таленты, бездакорная работа арганізатараў, трэнераў ды вядучых, але і высокі прафесіяналізм настаўнікаў і адміністрацыі школаў, адданасць сваёй справе ды шчырая любоў да дзяцей.

Пераможцамі Форума дзіцячых ініцыятыў сталі: Капрова Караліна ў конкурсе малюнкаў, Надзея Адэрыха ў конкурсе фотаработ, Кацярына Шчуроўская ў песенным конкурсе, каманда школы №177 ў спартыўным спаборніцтве, танцавальны калектыў школы №91 ў танцавальным конкурсе.

Грамадскае аб’яднанне інвалідаў «Асаблівы свет» выказвае ўдзячнасць спартыўна-рэабілітацыйнаму комплексу «Эгалітэ», кандытарскай фабрыцы «Камунарка», часопісу «Нязнайка», Мінскаму заводу безалкагольных напіткаў, Спартыўнаму цэнтру Максіма Мірнага, усім супрацоўнікам школаў №25 і №9, што прымалі ўдзел у арганізацыі свята, трэнерам, а таксама валанцёрам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.