Галоўная » Дзейнасць » Форум дзіцячых ініцыятыў

childforum3Супольнае навучанне дзяцей з інваліднасцю і без сёння ўжо нікога не здзіўляе, але ж дабаўляе новыя пытанні настаўнікам, адміністраціі школы, бацькам ды самім дзецям. Як арганізаваць працэс супольнага навучання? Як ацэніць здольнасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі? Як знайсці агульныя інтарэсы па-за школай для стварэння сяброўскіх адносін? Як прымірыць супрацьлеглыя погляды бацькоў на інклюзію? Такія пытанні частацяком застаюцца без адказу, з гэтай прычыны бацькі дзяцей-інвалідаў адмаўляюцца ад навучання ў агульнаадукацыйнай школе. Нават калі дзіця вучыцца ў звычайнай школе, яно амаль зусім не ўдзельнічае ў пазашкольнай і пазакласнай рабоце: не займаецца ў гуртках, не застаецца ў групах падоўжанага дню, не ездзіць на экскурсіі, не прымае ўдзел у творчых ды спартыўных мерапрыемствах. Прычыны гэтаму – адсутнасць методык супольнага навучання, негатоўнасць настаўнікаў да работы з дзецьмі-інвалідамі, негатыўнае стаўленне да дзіцяці з інваліднасцю як да «праблемнага», увага на інваліднасць, а не на асобу ды здольнасці дзіцяці. Гэта праблемы закранаюць дзяцей, бацькоў, настаўнікаў.

Наш праект накіраваны на стварэнне умоў для супольнай дзейнасці дзяцей і заснаваны на прынцыпах інклюзіі. У нашай арганізацыі есць спецыялісты, маючыя педагагічную адукацію і двадццацігадовы вопыт работы з людзьмі з інваліднасцю. Наша  каманда прайшла абучэнне на міжнародным семінары «Інклюзіўная адукацыя» і праводзіць трэнінгі ў дачыненні да інклюзіі. Важна і тое, што нашыя спецыялісты самі маюць інваліднасць, але ўсе дасягнулі поспеху, і таму ім ёсць што распавесці дзецям, іх бацькам і настаўнікам.

Форум дзіцячых ініцыятыў – гэта мерапрыемства, накіраванае на ўлучэнне дзяцей-інвалідаў у пазашкольную і пазакласную работу, што дапамагае дзецям раскрыць свае таленты, набыць новых сяброў, стаць упэўненымі ва ўласных сілах, адаптавацца к жыццю. Галоўная ўмова ўсіх мерапрыемстваў – супольная работа дзяцей з інваліднасцю і без.

У конкурсе па розных накірунках (танцы, спевы, маляванне, фатаграфія, спорт) прымуць удзел дзеці з абмежаванымі магчымасцямі і здаровыя, што паспрыяе працяглай супольнай творчай дзейнасці  дзяцей у вольны ад школьных занятак час. Фінальныя мерапрыемствы: канцэрты, выставы, узнагароджанне – будуць праходзіць у школах горада Мінска, дзе створаны ўмовы для навучання дзяцей-інвалідаў.