Галоўная » Архівы ў катэгорыі "Найцікавейшае"

Форум дзіцячых ініцыятыў

Наш праект накіраваны на стварэнне умоў для супольнай дзейнасці дзяцей і заснаваны на прынцыпах інклюзіі.

Форум дзіцячых ініцыятыў – гэта конкурс па розных накірунках: танцы, спевы, маляванне, фатаграфія, спорт. Галоўная ўмова ўсіх мерапрыемстваў – супольная работа здаровых дзяцей і дзяцей з інваліднасцю

Гурток малявання

Мы адкрытыя для ўсіх, незалежна ад навыкаў ды фізічных і разумовых здатнасцей. Работа ў групе з выкладнікамі раскрые творчыя здольнасці, развівае творчае і прасторавае мысленне.

Арганізуем выставы найлепшых работ нашых вучняў і сустрэчы з беларускімі мастакамі

Танцавальная тэатр-студыя для дзяцей і падлеткаў «Мандарын»

У нас займаюцца дзеці з рухальнымі парушэннямі і асаблівасцямі інтэлектуальнага развіцця, а таксама іх родныя. Займаемся рознымі напрамками танцу, ставім мюзіклы

Прадставіўшы наш м’юзікл «Чароўная кветка», мы сталі лаўрэатамі міжнароднага фэстывалю адмысловых тэатраў «Непратаптаны Шлях»