Галоўная » Архівы ў катэгорыі "Дзейнасць"

Форум дзіцячых ініцыятыў

Наш праект накіраваны на стварэнне умоў для супольнай дзейнасці дзяцей і заснаваны на прынцыпах інклюзіі.

Форум дзіцячых ініцыятыў – гэта конкурс па розных накірунках: танцы, спевы, маляванне, фатаграфія, спорт. Галоўная ўмова ўсіх мерапрыемстваў – супольная работа здаровых дзяцей і дзяцей з інваліднасцю

Вандроўкі і адпачынак

Мы падарожнічаем па тэрыторыі Беларусі і за яе межамі. Шукаем и распрацоўваем маршруты, даступныя для інвалідаў-калясачнікаў, і месцы, прыстасаваныя для адпачынку людзей з інваліднасцю. Адзін з іх – «Зялёны маршрут» у зоне адпачынку «Дразды». Тут намі была зроблена карта сцежак, пляцовак для пікнікоў, устаноў грамадскага харчавання і месцаў агульнага карыстання, адаптаваных для людзей у інвалідных калясках, а […]

Мастацкая студыя

Праводзім заняткі па малюнку, жывапісу, лепцы, гісторыі мастацтва. Знаходзім індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці ў залежнасці ад тыпу інваліднасці. Арганізоўваем выставы лепшых работ нашых навучэнцаў, сустрэчы з беларускімі мастакамі. Работа ў студыі развівае творчае і прасторавае мысленне, дробную маторыку,  раскрые творчыя здольнасці дзіцяці.Працягваецца набор у гурток малявання для дзяцей-інвалідаў. Заняткі будуць праходзіць па нядзелях у цэнтры рэабілітацыі […]

Танцавальная тэатр-студыя «Мандарын»

Танцавальная тэатр-студыя «Мандарын» дзейнічае з  2000 года. У нас займаюцца дзеці з рухальнымі парушэннямі і асаблівасцямі інтэлектуальнага развіцця, а таксама іх родныя. Займаемся рознымі напрамками танца: народнымі, лацінаамерыканскімі, бальнымі, сучаснымі. З 2006 года ставім мюзіклы, дзе размаўляюць няшмат – больш танчаць ды спяваюць. Тэатр спрыяе развіццю творчых здольнасцяў, фізічных якасцяў, псіхалагічнай устойлівасці, набыццю камунікатыўных навыкаў. Дзякуючы […]

Курсы асобаснага росту

Курсы накіраваны на самаўдасканаленне, усведамленне сваіх перавагаў і недахопаў, а таксама таго, што дапамагае ў жыцці і што перашкаджае.  Яны спрыяюць умацаванню адносінаў з сям’ёй, роднымі, сябрамі, развіццю камунікатыўных якасцяў, спрыяюць разуменню таго, як змяніць сваё жыццё, як набыць актыўную жыццёвую пазіцыю, як стаць лідэрам. Адным з прыкладаў такіх заняткаў з’яўляецца курс «Лідэрства без абмежаванняў для падлеткаў».