Галоўная » Дасягненні » Бронзавы медаль чэмпіянату Еўразіі па танцах на калясках

У 2007 годзе на міжнародным чэмпіянаце за кубак Еўразіі, які праходзіў у Санкт-Петярбурзе, танцавальная студыя «Мандарын» заваявала бронзовы медаль у спаборніцтве сярод ансамбляў. У чэмпіянаце прымалі ўдзел каманды з Расіі, Украіны, Беларусі, Польшчы, Галандыі, Нарвегіі, Ізраіля, Мальты.

Гэта быў наш першы вопыт удзелу ў міжнародных спаборніцтвах і наш першы састаў «Мандарына»: Аксана і Яўген Гайдуковы, Любоў і Аляксандр Новак, Надзея і Вікторыя Нянюхіны, Алена і Наталля Скідан. У адпаведнасці з патрабаваннямі праграмы, мы выканалі тры танца: вальс, самба, народны танец.

Алена Лазко, презідэнт Федэрацыі танцаў на калясках РФ, так адазвалася аб нашым выступленні: «Няма нічога больш гарманічнага за мать, што танцуе са сваім дзіцяці».