Галоўная » Гарачыя навіны » Чацьвёрты інтэграцыйны форум дзіцячых ініцыятыў

4 снежня 2014 года з 13-00 да 16-00 у ДУА «Сярэдняя школа № 25 г. Мінска» па адрасе: вул. Яна Чачота, 20 – адбудзецца Чацвёрты інтэграцыйны Форум дзіцячых ініцыятыў “Свет адчынены для ўсіх”. Арганізатары форуму – Грамадскае аб’яднанне інвалідаў «Асаблівы свет» і ДУА «Сярэдняя школа № 25 г. Мінска». Мэтай форуму з’яўляецца дэманстрацыя членам супольнасці інавацыйных метадаў арганізацыі сумесных заняткаў дзяцей з інваліднасцю ды без інваліднасці ў галіне спорту і творчасці.

Праграма форуму прапаноўвае спартыўныя ды творчыя спаборніцтвы паміж камандамі, якія прадстаўляюць школы, дзе навучаюцца дзеці з інваліднасцю. Спаборніцтвы па адаптаваных настольных гульнях «Шафлборд», «Джаккола», «Кульбута», «Боўлінг», «Эластычны стол»будуць праводзіцца па кругавой сістэме, аб’яднаныя пад агульнай назвай «Інклюзіўная гульнявая пляцоўка».

Пад час мерапрыемстваў форуму будуць працавать «метадычныя сталы», на якіх падабрана спецыяльная літаратура па тэматыцы сацыякультурнай адаптацыі дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі, а таксама акрэсленыя нюансы выкарыстання інклюзіўных метадаў у сумесных мерапрыемствах дзяцей з абмежаваннямі ды без іх. На ўзнікаючыя пытанні па дадзенай тэматыцы змогуць адказаць кансультанты.

 Да ўдзелу ў форуме запрошаныя прадстаўнікі ўстаноў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, школаў інтэграванага навучання і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, працуючыя з дадзенымі катэгорыямі грамадзян.

За дадатковай інфармацыяй, а таксама па пытаннях акрэдытацыі на мерапрыемства зварочвацца да старшыні ГАІ «Асаблівы свет» Серкульскай Алены па тэлефонах:

+375 (29) 709-27-98

+375 (17) 296-85-80 СШ №25

Ці на e-mail: special_world@mail.ru

Інтэграцыйны форум дзіцячых ініцыятыў будзе праводзіцца ў чацвёрты раз пры інфармацыйнай падтрымке Міністэрства адукацыі РБ. Увогуле ў форумах прынялі ўдзел каля 20 адукацыйных устаноў горада Мінска.