Галоўная » Найцікавейшае » Танцавальная тэатр-студыя для дзяцей і падлеткаў «Мандарын»

Танцавальная тэатр-студыя «Мандарын» дзейнічае з  2000 года. У нас займаюцца дзеці з рухальнымі парушэннямі і асаблівасцямі інтэлектуальнага развіцця, а таксама іх родныя.

Займаемся рознымі напрамками танца: народнымі, лацінаамерыканскімі, бальнымі, сучаснымі. З 2006 года ставім мюзіклы, дзе размаўляюць няшмат – больш танчаць ды спяваюць.

Тэатр спрыяе развіццю творчых здольнасцяў, фізічных якасцяў, псіхалагічнай устойлівасці, набыццю камунікатыўных навыкаў. Дзякуючы актыўнай гастрольнай дзейнасці, дзеці вучацца трымаць сябе ў грамадстве, размаўляць на розных мовах, рэалізуюць сябе ў мастацтве і атрымліваюць прызнанне.

Найбольш значнае дасягненне нашых навучэнцаў – бронзавы медаль Кубку Еўразіі па танцах на калясках сярод ансамбляў 2007 году (Санкт-Петярбург) і залаты медаль чэмпіянату Рэспублікі Беларусь  па танцах на калясках сярод ансамбляў 2011 году.

Наш тэатр-студыя тры разы прымаў удзел ў Міжнародным фестывале асаблівых тэатраў «Непратаптаны шлях». У 2010 годзе мы паказалі мініяцюру «Волшебная сила любви», у 2011 – спектакль «Буратино и его друзья». У 2013 годзе з мюзіклам «Чароўная кветка» мы сталі лаўрэатамі фестывалю.

Іншыя нашы дасягненні:

Дыпламанты міжнароднага конкурсу творчасці маладых інвалідаў «Тэмп», 2006 год,

Пераможцы дзіцячага міжнароднага конкурсу «Запалі сваю зорку», 2006 год,

Лаўрэаты міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў, Літва, 2007 год,

Удзельнікі фестывалю «Чудо творчества», 2007 год,

Лаўрэаты міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Крылы дзяцiнства», 2008 год,

Удзельнікі міжнароднага фестывалю інтэграцыйных тэатраў «Сонячна хвиля», г. Кіеў, 2008 год,

Удзельнікі міжнароднага фестывалю асаблівых тэатраў «Крок насустрач», г. Мінск, 2011 год,

Пераможцы першага рэспубліканскага конкурсу творчасці «Мастацтва жыць, тварыць мастацтва», 2011 год,

Лаўрэаты другой прэміі фестывалю творчасці людзей з інваліднасцю «Віцебск -2012», які праходзіў у межах міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар».

Заняткі праходзяць у цэнтры рэабілітацыі Беларускага Грамадзянства Інвалідаў па адрасе г. Мінск, вул. Варанянскага, 50 к.4. Запрашаем усіх ахвочых займацца ў нашай студыі.